У Палаце хочуць адмовіцца ад зменаў у Выбарчы кодэкс. Віталь Рымашэўскі заклікае падтрымаць змены (ОНЛАЙН Петыцыя)

15 лістапада 2019 09:23  |  Галоўныя навіны

У Палаце хочуць адмовіцца ад зменаў у Выбарчы кодэкс. Віталь Рымашэўскі заклікае падтрымаць змены (ОНЛАЙН Петыцыя)

 

Як паведаміла дэпутат Ганна Канапацкая, у Палаце прадстаўнікоў збіраюцца зняць з позвы дня праект зменаў у Выбарчы кодэкс. Беларуская хрысціянская дэмакратыя заклікае падтрымаць змены ў Выбарчы кодэкс і сабраць подпісы ў іх падтрымку.

Кажа сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі:

“Адсутнасць свабодных выбараў у нашай краіне абражае беларускіх грамадзян і ганьбіць нашу краіну. Калі ў Беларусі грамадзяне не атрымаюць магчымасць абіраць уладу, то нам не спыніць карупцыю, не спыніць чынавенскае бязмежжа і беззаконне ў судах. Дэмакратычныя рэформы таксама немагчымыя без свабодных выбараў, бо чыноўнікі, якія знаходзяцца ва ўладзе, зацікаўленыя ў захаванні існай сітуацыі. Я заклікаю ўсіх падтрымаць гэтую ініцыятыву 50 тыс. подпісаў – гэта сімвалічная лічба, неабходная для заканадаўчай ініцыятывы грамадзян Беларусі. Улады кажуць, што людзі задаволеныя выбарамі. Давайце пакажам, што гэта не так”.

Петыцыя для збору подпісаў онлайн: https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSeIgF7utknNMVWAMVt2uEKfJoBj_YPgMFeFJfTeJH11sf6yXQ/viewform

Болей навін