Кандыдатцы ад МХД вынеслі папярэджанне за пікет (фота)
Кандыдатцы ад Маладых хрысціянскіх дэмакратаў па Бабруйскай-Ленінскай выбарчай акрузе № 78 Юліі Чарняк участковая камісія 15 лістапада вынесла папярэджанне за пікет, які прайшоў напапярэдадні.
Пікет 14 лістапада прайшоў у цэнтры Бабруйску на рагу вуліц Інтэрнацыянальная і Пушкіна.
Прычына папярэджання – тое, што інфармацыю пра акцыю была пададзеная ў дзень яе правядзення.