Вольга Кавалькова падала заяву пра непрызнанне выбараў у акруговую камісію

20 лістапада 2019 20:55  |  Галоўныя навіны

Вольга Кавалькова падала заяву пра непрызнанне выбараў у акруговую камісію

 

Сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, кандыдат у дэпутаты Вольга Кавалькова 20 лістапада падала ў акруговую камісію заяву аб прызнанні вынікаў выбараў па Пушкінскай акрузе 103 несапраўднымі.

У якасці падставаў для заявы яна назвала: неўключэнне ва ўчастковыя камісіі акругі ніводнага прадстаўніка дэмакратычных арганізацый; фальсіфікацыю яўкі на кожным участкуўка,паводле падлікаў назіральнікаў кампаніі “Права выбару”, склала 43% пры неабходным парозе ў 50%), адсутнасць адкрытага і публічнага падліку галасоў на ўсіх участках, розныя парушэнні выбарчага заканадаўства падчас галасавання.

Прыклала дзясяткі копій скаргаў назіральнікаў па парушэннях.Я ведаю, які атрымаю адказ. Але я не згодна, і няхай яны пра гэта ведаюць. Дзякуй назіральнікам за сабраныя факты парушэнняў і супрацьдзеянне ім”, – заявіла Вольга Кавалькова.

Болей навін