Хрысціянскія дэмакраты ўсклалі кветкі да шыльды памяці Кастуся Каліноўскага (фота)
22 лістапада, удзень, калі ў Вільні адбываецца перапахаванне ўдзельнікаў паўстання 1863-1864 гадоў, беларускія хрысціянскія дэмакраты ў Менску ўсклалі кветкі да шыльды памяці аднаго з кіраўнікоў паўстання Кастуся Каліноўскага.
Сярод тых, хто ўскладаў кветкі, былі сустаршыня БХД Вольга Кавалькова ды старшыня МХД Надзея Гацак.
Актывісты БХД разам з сустаршынёй Паўлам Севярынцам прысутнічаюць і на ўшанаванні ў Вільні.