“У 2048 годзе”. Давыдзька расказаў, калі беларусы атрымаюць абяцаны Лукашэнкам заробак (відэа)
Падчас аднаго з супольных пікетаў БХД у цэнтры Менску кандыдатка ў дэпутаты ад МХД Ева Сапрыгіна наведала з рэйдам праўладныя пікеты, дзе паразмаўляла з кандыдатамі і чальцамі іх камандаў.
Найперш актывістку цікавіла пытанне смяротнага пакарання. Гэтак, Сяргей Гайдукевіч і Генадзь Давыдзька заявілі, што выступаюць супраць найвышэйшай меры. А вось з чальцамі камандаў не ўсё было так адназначна.
Таксама Ева Сапрыгіна распытвала пра абавязкі дэпутатаў, актыўнасць моладзі і гэтак далей.
На пікеце ў кіраўніка “Белай Русі” Генадзя Давыдзькі спыталі, калі ўжо беларусы атрымаюць абяцаныя заробкі ў 1000 долараў. На гэта “абраны” дэпутат спачатку адказаў, што Аляксандр Лукашэнка не абяцаў заробкі ў 1000 долараў, затым заявіў, што для гэтага трэба працаваць, а затым назваў і дакладны год: “У 2048 годзе”.
Нагадаем, што, паводле Лукашэнкі, сярэднія заробкі мусілі наблізіцца да 1000 долараў яшчэ да 2015 года.
Падрабязнасці рэйду Евы Сапрыгінай на відэа: