У Менску прайшла чарговая акцыя супраць «паглыбленьня інтэграцыі» з Расеяй. Наступная анансаваная на 20 сьнежня (фота)

08 снежня 2019 16:28  |  Галоўныя навіны

У Менску прайшла чарговая акцыя супраць «паглыбленьня інтэграцыі» з Расеяй. Наступная анансаваная на 20 сьнежня (фота)

 

8 сьнежня ў цэнтры Менску адбылася акцыя пратэсту супраць «паглыбленьня інтэграцыі» Беларусі і Расеі. На яе заклікаў Павал Севярынец. Свабода вяла жывую відэа- і тэкставую трансьляцыю.

16.50. Жыльцом дому на вуліцы Старажоўскай, адкуль калёну віталі бел-чырвона-белым сьцягам, аказаўся мастак-пагоніч Аляксей Марачкін. Пра гэта ён сказаў на завяршэньне мітынгу. На плошчы таксама дэклямаваліся патрыятычныя вершы, гучалі песьні пра Беларусь і воклічы за незалежнасьць. «Каго любіш? Люблю Беларусь!». Пад лёзунгам-паролем Кастуся Каліноўскага акцыя была скончана.

16.45. На выніковым мітынгу Павал Севярынец і Вячаслаў Сіўчык заклікалі вярнуцца на плошчу Каліноўскага а 18-й гадзіне 20 сьнежня. Пры гэтым яны зьвярнуліся да кіраўнікоў дэмакратычных партый і рухаў, каб разам рыхтавацца да масавай акцыі супраць пагрозы інкарпарацыі Беларусі. Таксама была зьвернутая ўвага беларусаў замежжа: яны змогуць данесьці праўду ў тых краінах, дзе зараз жывуць ці працуюць.

У Менску прайшла чарговая акцыя супраць «паглыбленьня інтэграцыі» з Расеяй. Наступная анансаваная на 20 сьнежня (фота)

 

У Менску прайшла чарговая акцыя супраць «паглыбленьня інтэграцыі» з Расеяй. Наступная анансаваная на 20 сьнежня (фота)

 

У Менску прайшла чарговая акцыя супраць «паглыбленьня інтэграцыі» з Расеяй. Наступная анансаваная на 20 сьнежня (фота)

 

У Менску прайшла чарговая акцыя супраць «паглыбленьня інтэграцыі» з Расеяй. Наступная анансаваная на 20 сьнежня (фота)

 

У Менску прайшла чарговая акцыя супраць «паглыбленьня інтэграцыі» з Расеяй. Наступная анансаваная на 20 сьнежня (фота)

 

У Менску прайшла чарговая акцыя супраць «паглыбленьня інтэграцыі» з Расеяй. Наступная анансаваная на 20 сьнежня (фота)

 

У Менску прайшла чарговая акцыя супраць «паглыбленьня інтэграцыі» з Расеяй. Наступная анансаваная на 20 сьнежня (фота)

 

16.35. Паводле праваабарончага цэнтру “Вясна”, у калёне, якая рушыла ад амбасады Расеі да Кастрычніцкай плошчы, ідзе крыху больш за паўтысячы чалавек. Карэспандэнт Свабоды Алег Грузьдзіловіч кажа, што візуальна людзей значна больш, як мінімум удвая.

16.30. Сьвятар аўтакефальнай царвы Леанід Акаловіч ў размове са Свабодай выказаў перакананьне, што неўзабаве Беларусь атрымае па-сапраўднаму нацыянальны ўрад, нацыянальную царкву, нацыянальную школу. Пры гэтым ён ня выключыў, што ў Лукашэнкі атрымаецца чарговым разам «выбіць» з Расеі эканамічныя палёгкі, аднак інтэграцыя з наднацыянаьнымі органамі не патрэбная і яму.

16.20. Узроставыя ўдзельнікі падчас шэсьця выказваюць задаволенасьць, што навокал вельмі шмат маладых твараў. Гэта азначае, што лёс краіны ў добрых руках — новае пакаленьне разумее каштоўнасьць незалежнасьці і не аддасьць яе пад прыкрыцьцём «паглыбленай інтэграцыі».

16.10. Да акцыі далучыліся некалькі заўзятараў хакейнага клюбу «Дынама» (Менск). Яны таксама супраць пагрозы страты незалежнасьці, таму знайшлі час выказаць сваю пазыцыю да пачатку гульні. Лічаць, што лёзунг «Верам. Можам. Пераможам!» актуальны таксама для дынамаўцаў, якія бязвольна абаснаваліся на дне турнірнай табліцы КХЛ. Сёньня гульня з маскоўскім ЦСКА.

16.00. Калёна спынілася ля так званага «Дому Чыжа», дзе, як сказаў Павал Севярынец, жывуць найбагацейшыя людзі краіны, у тым ліку Нобэлеўская ляўрэатка Сьвятлана Алексіевіч. Некалькі хвілін адмыслова для жыльцоў элітнай нерухомасьці натоўп пад гучныя аплядысмэнты скандаваў «Жыве Беларусь!» і «Далучайся!».

15.52. Кіраўнік руху «Разам» Вячаслаў Сіўчык сказаў, што 7-8 сьнежня адбыўся сапраўдны «беларускі чын». Ён пацьвердзіў наступную дату збору — 20 сьнежня а 18-й гадзіне на цэнтральнай плошчы сталіцы. І выказаў надзею, што да ўдзельнікаў акцый супраць «паглыбленай інтэграцыі» нарэшце далучацца кіраўнікі іншых палітычных партый.

15.42. Пратэстоўцы зноў вярнуліся да скрыжаваньня з праспэктам Машэрава. Калёна рушыць да плошчы Каліноўскага (Кастрычніцкай), дзе арганізатары маюцца адсправаздачыцца перад удзельнікамі і заклічуць на новыя вулічныя акцыі напярэдадні чарговай сустрэчы Пуціна і Лукашэнкі.

15.31. Мітынгоўцы ў размове з карэспандэнтам Свабоды лічаць, што актыўнасьць беларусаў, якія выйшлі супраць «паглыбленай інтэграцыі», прымусілі Ўладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі адтэрмінаваць падпісаньне выніковых дакумэнтаў — як вядома, кіраўнікі дзьвюх краін дамовіліся яшчэ раз сустрэцца 20 сьнежня ў Санкт-Пуцярбургу.

15.23. Удзельнікі акцыі пачалі аддаляцца ад амбасады Расеі, пакуль што калёна рухаецца па ходніках уздоўж праезнай часткі. Арганізатары заклікаюць не ўступаць у канфікт зь сілавікамі. «Беларусы — мірныя людзі, але не дадуць, каб хтосьці таптаўся па нашай радзіме», — адначыў Павал Севярынец.

15.09. Пэтыцыю ад пратэстоўцаў прыняў старшы лейтэнант Зубок. Яму адчынілі пасольскую браму, ён зайшоў на тэрыторыю дыппрадстаўніцтва. Тым часам па пэрымэтры канцэнтруюцца аўтобусы зь міліцыянтамі, а таксама аўтазакі з байцамі спэцназу.

14:56 Севярынец зьбіраецца правесьці перамовы зь кіраўнікамі АМАП, каб «усё было спакойна». Арганізатары акцыі заклікалі калёну застацца ў сквэры.​ Кіраўнік менскага АМАП Дзьмітры Балаба сказаў, што запросіць супрацоўнікаў амбасады выйсьці да Севярынца, каб ён змог перадаць рэзалюцыю.

14:45 Дарогу да амбасады перакрылі ланцугом АМАП. У дварах жылых дамоў побач стаяць аўтазакі.

14:40 Падыходы да амбасады перакрытыя супрацоўнікамі АМАП, там стаяць аўтазакі, «сінія бусікі» і людзі ў цывільным, перадае карэспандэнт Свабоды Алег Грузьдзіловіч. Яго просяць адысьці падалей.

14:34 Супрацоўнікі даі складаюць пратакол на кіроўцу Юрыя Савіцкага, які сыгналіў пратэстоўцам. Удзельнікі калёны пачалі скандаваць «Ганьба» і «Адпускай». Кіроўцу затрымалі, пішуць праваабаронцы «Вясны».

14:23 Каля амбасады Расеі стаяць аўтазакі і АМАП, перадае карэспандэнт Свабоды.

14:14 Севярынец сказаў, што ў расейскую амбасаду перададуць рэзалюцыю мітынгу, прынятую на Кастрычніцкай плошчы. Аўтары рэзалюцыі выступаюць за:

апублічваньне ўзгодненых „дарожных мапаў“ „саюзнай дзяржавы“;

непрыманьне публічных і сакрэтных дакумэнтаў аб інтэграцыі.

14:11 Калёна рушыць да амбасады Расеі на Нававіленскай, 1а. Супрацоўнікі ДАІ перадаюць праз рацыі нумары аўтамабіляў, якія сыгналяць мітынгоўцам у знак салідарнасьці, пішуць назіральнікі Вясны.

14:02 Супрацоўніцы крамы выйшлі са сьцягамі да ўдзельнікаў акцыі. Частка людзей з калёны заходзяць у краму.

13:59 Пратэстоўцы не спыняючыся прамінулі будынак былой сядзібы БНФ на пр. Машэрава, 8 (былая вуліца Варвашэні). Пачатак калёны падышоў да крамы Symbal.by на праспэкце Машэрава, 18.

13:47 Супрацоўнікі ДАІ спынілі рух аўтамабіляў, каб частка калёны магла прайсьці праз скрыжаваньне на чырвонае сьвятло.

13:43 Калёна набліжаецца да скрыжаваньня праспэкту Незалежнасьці і праспэкту Машэрава. Удзельнікі акцыі пляскаюць у ладкі.

13:20 Супрацоўнікі ДАІ суправаджаюць калёну, каб яе ўдзельнікі ня выйшлі на праежджую частку. Удзельнікі акцыі стаяць на чырвонае сьвятло. Севярынец патрабаваў перакрыць дарогу, каб калёна магла прайсьці.

13:18 З гукаўзмацняльнай апаратуры гучаць песьні Віктара Цоя і «Ляпіса Трубяцкога». Пратэстоцы падпяваюць і скандуюць «Жыве Беларусь», «Незалежнасьць». Паводле праваабаронцаў Вясны, на пачатку калёны было каля 600 чалавек.

13:15 Севярынец сказаў, што пратэстоўцы ідуць да былой сядзібы партыі БНФ на цяперашнім праспэкце Машэрава (былая вуліца Варвашэні), а пасьля да крамы Symbal.by. Аўтамабілісты сыгналяць калёне.

13:06 Севярынец заявіў, што колькасьць удзельнікаў акцыі дасягнула тысячы чалавек. Ён заклікаў прагуляцца па горадзе. Куды пойдзе калёна Севярынец не сказаў. Праваабарончы цэнтар «Вясна» напісаў Свабодзе, што на Кастрычніцкай плошчы было 568 чалавек.​

12:42 Лідэр руху салідарнасьці «Разам» Вячаслаў Сіўчык зачытвае рэзалюцыю мітынгу: «Зь Беларусьсю ўсё будзе добра, калі ў беларусаў хопіць волі абараніць сваю бацькаўшчыну».

12:35 Уладзімер Арлоў чытае перад пратэстоўцамі эсэ «Незалежнасьць – гэта»: «Незалежнасьць – гэта калі ты пойдзеш у школу і цябе будуць вучыць на тваёй мове. Цябе будуць вучыць на тваёй мове, і дзеля гэтага тваім тату й маме ня трэба будзе ўсё лета зьбіраць па кватэрах заявы бацькоў, якія не тое каб не хацелі вучыць сваіх дзетак так, як твае тата й мама, а проста ніколі пра гэта ня думалі, бо вырасьлі пры інтэрнацыяналізьме».

12:33 Адбылася сутычка паміж людзьмі ў цывільным, якія суправаджалі маёра міліцыі і ўдзельнікам акцыі. Пратэстоўцы давалі міліцыянту і людзям у цывільным прайсьці праз натоўп.

12:30 Міліцыянты працягваюць папярэджваць пра адказнасьць за ўдзел у несанкцыяваным мітынгу. У іх адрас гучаць воклічы «Па-беларуску» і «Ганьба».

12:23 Пратэстоўцы ўзьняліся на прыступкі Палацу Рэспублікі. Мітынг супраць інтэграцыі пачаўся з малітвы «Ойча наш».

12:04 Міліцыянты праз мэгафон заклікаюць разысьціся, бо акцыя несанкцыяваная.

12:02 Некалькі дзясяткаў чалавек сабраліся на Кастрычніцкай плошчы. Арганізатар акцыі Павел Севярынец, сказаў, што зараз ёсьць «легальная магчымасьць пратэставаць супраць інтэграцыі», бо яго не перасьледавалі за акцыю 7 сьнежня.

Болей навін