Марына Хоміч: пагроза страты незалежнасці Беларусі – гэта пагроза для ўсёй Усходняй Еўропы
Намесніца старшыні Маладых хрысціянскіх дэмакратаў Марына Хоміч узяла ўдзел у паседжанні парламенцкага вымярэння Усходняга Партнёрства “Еўранэст”, якое прайшло ў Тбілісі.
Яна адзначыла, што адна з працоўных групаў “Еўранэсту” была прысвечаная менавіта Беларусі.
“Абмяркоўвалі непрызнанне выбараў і распачалі пытанне ўвядзення санкцый супраць сябраў участковых камісій. Таксама размаўляі пра інтэграцыю з Расеяй. Гэта сёння надзвычай важна, што пытанне Беларусі стаіць на парадку дня ў Еўрапарламенце, бо пагроза страты незалежнасці Беларусі – гэта пагроза для ўсёй усходняй Еўропы”, – адзначыла Марына Хоміч.