У МХД з’явіліся абласныя каардынатары
10 снежня на пашыраным паседжанні Рады МХД былі прызначаныя каардынатары аргкамітэту па абласцях і Менску.
Таксама былі акрэсленыя пытанні і задачы дзейнасці Маладых хрысціянскіх дэмакратаў на бліжэйшую перспектыву.
Сярод іх – дабрачынны збор прадуктаў для ўстановы “Справядлівая дапамога” ў Бабруйску, правядзенне экскурсіі па мясцінах БХД у Менску, калядны кінапаказ, правядзенне адукацыйных мерапрыемстваў ды іншае.