Назіральніца: на нашых выбарах чыніцца бязмежжа (відэа)

11 снежня 2019 13:55  |  Палітыка

Назіральніца: на нашых выбарах чыніцца бязмежжа (відэа)

 

Кацярына, якая падчас выбараў была назіральніцай на 425 выбарчым участку ў Менску, расказала пра свой першы досвед назірання за выбарамі ў Беларусі.

“На нашых выбарах чыніцца бязмежжа. Наша права ўлады топчуць сваімі нагамі. З нашым выбарам і нашым правам яны не лічацца”, – заявіла назіральніца.

Паводле яе, толькі на яе ўчастку падчас датэрміновага ўчастку ў бланку было прыпісана 225 чалавек. На заўвагі старшыня камісіі проста пасмяяўся.

“Ніяк ім не было сорамна. Ніяк яны перад мной не збіраліся апраўдвацца, а тым больш перад вамі. Ім сказалі – яны напісалі. І ім усё адно”, – адзначыла Кацярына.

Яна таксама заклікала падчас наступных выбарчых кампаніяў актыўна далучацца да назірання і патрабаваць змены выбарчага заканадаўства.

Падпісвайцеся за закон пра сумленныя выбары https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSeIgF7utknNMVWAMVt2uEKfJoBj_YPgMFeFJfTeJH11sf6yXQ/viewform

Болей навін