На Вольгу Кавалькову ды Пятра Папраўку распачалі справы за падтрымку незалежнасці
На сустаршыня БХД Вольгу Кавалькову ды намесніка каардынатара БХД у Менску Пятра Папраўку распачалі адміністратыўныя справы за падтрымку незалежнасці.
Пятра Папраўку вінавацяць у тым, што ён 8 снежня трымаў бел-чырвона-белы сцяг і выкрыкваў “Жыве Беларусь!”.
Справа распачатая паводле ч. 1 арт. 23.34 КаАП.