Паўла Севярынца і актывістаў БХД судзілі за падтрымку незалежнасці Беларусі

09 студзеня 2020 16:31  |  Галоўныя навіны

Паўла Севярынца і актывістаў БХД судзілі за падтрымку незалежнасці Беларусі

 

9 студзеня ў Беларусі працягнуліся суды над удзельнікамі акцыяў у падтрымку незалежнасці краіны. Сустаршыні Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Паўлу Севярынцу, які зараз адбывае 15-суткавы арышт у ЦІП на вуліцы Акрэсціна, суд Цэнтральнага раёну Менску 9 студзеня вынес чарговы прысуд.

Яго судзілі за заклікі на акцыі 8 снежня да ўдзелу ў новай акцыі за незалежнасць Беларусі 20 снежня. Вынік –  50 базавых велічынь (1350 рублёў).

Актывістка БХД з Віцебскага раёну Алена Янушкоўская была аштрафаваная двойчы ў судзе Цэнтральнага раёну Менску па 810 рублёў. Адпаведныя рашэнні вынеслі суддзі Юлія Густыр і Валеры Есьман.

У судзе Кастрычніцкага раёну хрысціянскі дэмакрат Валерый Бычкоўскі быў аштрафаваны на 1350 рублёў паводле ч. 3 арт. 23.34 КаАП. Суддзя – Лаўрыновіч.

А ў Віцебску каардынатарку БХД на Віцебшчыне Таццяну Севярынец паводле двух пратаколаў па ч. 1 арт. 23.34 КаАП аштрафавалі сумарна на 1620 рублёў.

Паводле “Вясны”

Болей навін