Паўлу Севярынцу – 30 сутак арышту, Вользе Кавальковай – 50 базавых штрафу

10 студзеня 2020 12:43  |  Галоўныя навіны

Паўлу Севярынцу – 30 сутак арышту, Вользе Кавальковай – 50 базавых штрафу

 

10 студзеня ў Беларусі адбыліся новыя суды над удзельнікамі пратэстаў супраць інтэграцыі з Расеяй. Сярод тых, каго судзілі ў Менску, былі сустаршыні БХД Павел Севярынец і Вольга Кавалькова.

Паўлу Севярынцу, якога толькі вызвалілі раніцай пасля 15 сутак арышту, прысудзілі за акцыі 20 і 21 снежня сумарна новыя 30 сутак. Судзіла яго суддзя Савецкага раёну Вера Галаўкова.

У гэтым жа судзе Вользе Кавальковай прысудзілі 50 базавых велічынь штрафу, ці 1350 рублёў.

Болей навін