У Менску прайшла экскурсія па гістарычных мясцінах БХД (фота)
2 лютага ў Менску сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец правёў экскурсію па гістарычных мясцінах БХД. Экскурсія была арганізаваная з ініцыятывы старшыні Маладых хрысціянскіх дэмакратаў Надзеі Гацак.
Экскурсія пачала ад катэдральнага касцёла Найсвяцейшай Дзевы Марыі, дзе 24-25 траўня 1917 года адбыўся першы з’езд БХД, з ускладання кветак айцам-заснавальнікам беларускай хадэцыі, якія прайшлі праз канцлагер у Бярозе-Картузскай, сталі ахвярамі нацызму ды камунізму.
Агулам у экскурсіі ўзялі ўдзел каля двух дзясяткаў чалавек. Ад катэдральнага касцёла яны прайшлі да кварталу КДБ-МУС, дзе ў 1917 годзе месцілася штаб-кватэра БХД, а пасля катавалі лідараў беларускіх хадэкаў у сутарэннях НКУС-КДБ. Адтуль накіраваліся да месца прыняцця 3-й устаўной граматы, якой у 1918 годзе была абвешчаная незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі, і да дому, дзе жыла фундатарка беларускага руху, хрысціянская дэмакратка Магдалена Радзівіл.
Завершылася экскурсія каля Чырвонага касцёла, у якім служылі многія з лідараў міжваеннай БХД, у тым ліку адкуль у 1942 годзе быў забраны на смець ксёндз Вінцэнт Гадлеўскі.
Па сканчэнні сустрэчы Павел Севярынец разыграў сярод удзельнікаў кнігі па гісторыі Беларускай хрысціянскай дэмакратыі.
Фота Надзеі Гацак