Віталь Рымашэўскі заклікаў падтрымаць змены ў Кодэкс аб архітэктуры, які будзе прымацца сёлета (відэа)
Сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталь Рымашэўскі заклікаў грамадзян падтрымаць змены ў Кодэкс аб архітэктуры, які будзе прымацца сёлета.
Кажа Віталь Рымашэўскі:
“Ці будуць працягваць будаваць шкодныя заводы ля нашых дамоў? Высякаць паркі і скверы? Ці павінны жыхары горада мець права вырашаць, што будзе ўзведзена ў іх горадзе, мікрараёне, двары? Усё гэта будзе ў новым Кодэксе аб архітэктуры, на змест якога можам паўплываць мы з вамі.
Падпішыце зварот за бяспечныя і ўтульныя гарады для жыцця! Патрабуем: спыніць празмернае ўшчыльненне гарадоў, спыніць знос прыватнага сектара, высечку паркаў і сквераў, вынесці шкодныя вытворчасці на бяспечную адлегласць ад населеных пунктаў. Прапануем замацаваць права жыхароў гарадоў вырашаць, што будзе пабудавана ў іх двары, мікрараёне, горадзе”.
Падпісаць зварот можна тут: https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSca5oDGN6ZRvxI0J0waiWv-zy561GTOAcDu94oFLvECExTdAw/viewfor