Дзень роднай мовы: МХД ушанавалі памяць Янкі Купалы і Якуба Коласа (фота)
Напярэдадні Дня роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага, былыя кандыдаты ў дэпутаты ад Маладых хрысціянскіх дэмакратаў Ева Сапрыгіна ды Валянцін Фралоў ушанавалі памяць першых Народных паэтаў Беларусі – Янкі Купалы (Яна Луцэвіча) і Якуба Коласа (Канстанціна Міцкевіча).
Маладыя хадэкі ўсклалі кветкі да іх магілаў на Вайсковых могілках у Менску.
Ушанаванне памяці дзеячаў беларускай культуры працягнецца і ў іншых месцах Менску ды ў іншых гарадах Беларусі і нават за мяжой.