Дзень роднай мовы: МХД ушанавалі Петруся Броўку і Адама Міцкевіча
19 лютага Маладыя хрысціянскія дэмакраты ўсклалі кветкі да дзеячоў да помнікаў і шыльдаў выбітным дзеячам беларускай культуры. Ушанаванне праводзіцца з нагоды Міжнароднага Дня роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага.
У прыватнасці, старшыня МХД Надзея Гацак і былы кандыдат у дэпутаты Ігар Лабкоў усклалі кветкі да шыльды Народнаму паэту Беларусі, празаіку ды перакладчыку Петрусю Броўку і да помніка Адаму Міцкевічу, які ўзбагаціў польскую мову шматлікімі беларусізмамі, а саму беларускую мову называў “самай багатай і чыстай”.
“Мова – гэта тое, што робіць нас унікальнымі. Тое, што аб’ядноўвае. Мова – гэта голас продкаў. Без беларускай мовы мы вельмі хутка зробімся часткай іншай культуры. Як казаў класік: “няма мовы – няма нацыі. Няма нацыі – аддай зямлю”. Таму і трэба яе не проста любіць, але змагацца за тое, каб нашы дзеці выраслі з цвёрдым разуменнем, што беларуская мова – гэта кожны з нас. Таму маладыя хадэкі і робяць акцыю у памяць тых, хто нёс беларускае у масы”, – адзначыла Надзея Гацак.