Марафон МХД да Дня роднай мовы: кветкі Францішку Скарыне ў Вільні

21 лютага 2020 13:06  |  Грамадства

 

Марафон МХД да Дня роднай мовы: кветкі Францішку Скарыне ў Вільні

 

 

Маладыя хрысціянскія дэмакраты працягваюць ушаноўваюць выбітных дзеячоў беларускай культуры з нагоды Міжнароднага дня роднай мовы.

21 лютага лідарка МХД Надзея Гацак усклала кветкі ў Вільні да шыльды ў гонар беларускага першадрукара Францішка Скарыны.

Падзеі сёння запланаваныя і ў гарадах Беларусі. Раней маладыя хадэкі ўжо ўсклалі кветкі да помнікаў, пахаванняў і шыльдаў памяці Янкі Купалы, Якуба Коласа, Вацлава Іваноўскага, Івана і Ядзвігі Навуменка, Адама Міцкевіча ў Менску, а таксама да помніка літары “Ў” у Полацку.

Болей навін