Кветкі ад МХД Максіму Багдановічу і Івану Мележу (фота)
Марафон МХД па ўшанаванні памяці дзеячоў беларускай культуры з нагоды Міжнароднага дня роднай мовы падыходзіць да завяршэння.
Апошнія кветкі зноў прыхільнікі Маладых хрысціянскіх дэмакратаў Аляксандр і Аляксей усклалі да помніка выбітнаму паэту Максіму Багдановічу і да шыльды ў гонар пісьменніка Івана Мележа ў Менску.