У Паставах таксама перамог Севярынец (фота)
8 сакавіка завершыўся трохдзённыя тур удзельнікаў народнага галасавання па выбарах адзінага кандыдата ад апазіцыі на прэзідэнцкую кампанію 2020 года. Апошнімі праймерыз прайшлі ў Паставах.
Тут сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец зноў атрымаў перамогу. За яго прагаласавалі 18 чалавек з 25 тых, хто браў удзел у галасаванні.
За Юрася Губарэвіча прагаласавалі 4 чалавекі, за Мікалая Казлова – 2.
Агулам за тры дні ў шасці гарадах Павел Севярынец атрымаў падтрымку 150 чалавек з 237 удзельнікаў галасавання.
Наступная сустрэча пройдзе ў аўторак, 10 лютага, у Лепелі. Пачатак а 18:00 па адрасе вуліца Маладзёжная 34, аграсядзіба ў вёсцы Вялікі Поўсвіж.