Павел Севярынец застаецца лідарам праймерыз апазіцыі

15 сакавіка 2020 18:47  |  Галоўныя навіны

Павел Севярынец застаецца лідарам праймерыз апазіцыі

 

Сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец пасля трох дзён галасавання на Берасцейшчыне на выбарах адзінага кандыдата ад апазіцыі на прэзідэнцкую кампанію 2020 года застаецца лідарам праймерыз.

Агулам у Бярозе, Берасці, Драгічыне, Пінску і Століне ён 13-15 сакавіка атрымаў 173 галасы тых, хто ўзяў удзел у галасаванні, або больш за 48%.

З пачатку праймерыз за сустаршыню БХД прагаласавала больш за 54% удзельнікаў праймерыз.

Наступная сустрэча пройдзе ў гэты аўторак, 17 сакавіка, у Баранавічах. Пачатак а 18:00 па адрасе вул. Камсамольская, 23 (рэстаран “Папараць-Кветка”, 1 паверх).

Калі Вы жадаеце прагаласаваць, бярыце з сабой пашпарт (бюлетэні будуць выдавацца па пашпарце, каб адзін чалавек мог прагаласаваць па Беларусі толькі адзін раз).

Запрашаем на галасаванне!

Далучайцеся. Верым, можам, пераможам!

Болей навін