Павел Севярынец выйшаў з працэдуры абрання адзінага кандыдата ад апазіцыі
Сустаршыня БХД Павел Севярынец заявіў пра выхад з працэдуры абрання адзінага кандыдата ад дэмакратычных сілаў у кампаніі 2020 года.
Прычынай стала патрэба адмены сустрэчаў народнага галасавання праз пандэмію каранавіруса і масавае галасаванне ў трох апошніх гарадах, дзе нечакана перамог Юрый Губарэвіч, супрацоўнікаў райвыканкамаў, БРСМ і дзяржаўных службоўцаў.
– Што цяпер? – кажа Павел Севярынец. – Цяпер трэба гуртаваць сілы. У бліжэйшы час стане ясна, ці адбудуцца “выбары” наогул, ці будзе эфектыўным іх байкот і ці магчымая нацыянальная забастоўка. Сітуацыя з вірусам надзвычай сур’ёзная. Мы ў любым разе патрабуем сыходу Лукашэнкі, які не жадае ўводзіць каранцін, не абараняе людзей і хоча пераабрацца на сёмы тэрмін. Лукашэнка, сыходзь!