МХД патрабуе дазволіць дыстанцыйнае навучанне ў вну

19 сакавіка 2020 11:13  |  Палітыка

 

 

Мы, Маладыя хрысціянскія дэмакраты, выступаем у падтрымку студэнтаў Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэту і іншых ВНУ Беларусі, якія абвясцілі забастоўку у сувязі з тым, што ў іх не ўводзіцца дыстанцыйнае навучанне з прычыны пандэміі каранавіруса, як ва ўніверсітэтах іншых краін.

Мы звяртаемся да кіраўніцтва беларускіх ВНУ з патрабаваннем дазволіць дыстанцыйнае навучанне на час эпідэміі. У 21 стагоддзі і ў ІТ-краіне гэта не павінна быць праблемай.

Таксама мы заклікаем Міністэрства адукацыі не перашкаджаць такім дзеянням ВНУ, асабліва з улікам таго, што Беларусь уступіла ў Балонскі працэс, які прадугледжвае аўтаномію вышэйшай школы.

Болей навін