З нагоды публікацыі навінаў пра сайт праймерыз Адзінага кандыдата
25 сакавіка ў шэрагу СМІ з’явілася інфармацыі пра тое, што ўжо пачаў працаваць сайт праймерыз кампаніі Адзінага кандыдата.
Мы просім не ўдзельнічаць у галасаванні, бо гэтая версія сайту з’яўляецца яшчэ тэставай і тыя галасы, якія будуць адпраўленыя да афіцыйнага старту онлайн-галасавання, не будуць улічаныя.
Разам з тым, калі хтосьці ўсё ж прагаласуе і ў яго будуць заўвагі адносна працы сайту, просім дасылаць інфармацыю пра гэта.