Ці змяніў COVID-19 стратэгію ўдзелу ў выбарах апазіцыі? (відэа)

31 сакавіка 2020 15:07  |  Галоўныя навіны

Ці змяніў COVID-19 стратэгію ўдзелу ў выбарах апазіцыі? (відэа)

 

Асноўны кандыдат у прэзідэнты ад БХД Павел Севярынец не толькі выйшаў з працэдуры праймерыз, але і заявіў, што браць удзел у выбарчай кампаніі не будзе. Тым не менш БХД застаецца ў кампаніі па выбарах адзінага кандыдата ад апазіцыі. Працягваючы такім чынам удзел у выбарчым марафоне. Што да партыі “Грамада”, то яна адпачатку заявіла пра намер ісці на выбары сваім кандыдатам, і на рашэнне гэта не паўплываў ні каранавірус, ні пагроза эканамічнага крызісу.

Ці варта ва ўмовах каранавіруса думаць пра выбары? Ці варта чакаць, што ўскладненне медычнай і эканамічнай сітуацыі ў краіне падштурхне ўлады да рашэння аб пераносе выбараў? Ці дапусцяць улады “разгул дэмакратыі” падчас выбарчай кампаніі?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” Віталь Рымашэўскі і старшыня партыі “Грамада” Сяргей Чэрачэнь.

Болей навін