Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Беларуская хрысціянская дэмакратыя шчыра віншуе ўсіх каталікоў, пратэстантаў і іншых хрысціянаў, якія святкуюць Вялікдзень 12 красавіка, з Уваскрасеннем Хрыстовым!
Сёння мы сустракаем Свята святаў у незвычайных умовах – у часы каронавіруснай пандэміі і выкліканага ім эканамічнага крызісу.
У гэтай сітуацыі жадаем усім нам вытрымкі, сілаў і моцнай веры, каб вытрываць усе перашкоды ды дапамагчы найбольш патрабуючым – хворым, старым, медыкам, маламаёсным і тым, хто губляе працу ў складаных абставінах крызісу.
Не забывайма маліцца так, нібы ўсё залежыць выключна ад Бога, і працаваць так, нібы ўсё залежыць выключна ад нас.
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!