Споўнілася пяць гадоў Няспыннай малітве за Беларусь

13 красавіка 2020 12:17  |  Галоўныя навіны

 

12 красавіка, якраз на каталіцкі і пратэстанцкі Вялікдзень, на праваслаўную Вербную нядзелю споўнілася пяць гадоў Няспыннай малітве за Беларусь.

У сакавіку 2015-га сябры Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі розных канфесіяў (каталічкі Воля Севярынец і Юля Фралова, пратэстант Аляксей Шэін і праваслаўны Павел Севярынец)  пастанавілі пачаць бесперапынную эстафетную малітву, дзе адзін чалавек браў бы адну гадзіну малітвы за Беларусь на тыдзень. У тыдні 168 гадзінаў. На заклік адгукнулася больш як 200 чалавек.
На Вялікдзень 2015 года, якраз 12 красавіка, Нясынная малітва за Беларусь пачалася. З тых пор яна не спыняецца.
Вернікі моляцца там, дзе яны ёсць, так, як умеюць, удзень і ўначы – да Бога за Беларусь.
Сёння ў малітве ўдзельнічаюць беларусы і ня толькі беларусы з дзясяткаў краінаў. Агульны графік Няспыннай малітвы можна ўбачыць тут: https://docs.google.com/spreadsheets/d/1J-wTKtlv_lt3GuBaUe83fO4w6G_GEIUODMaafHjPL4s/edit#gid=0

-Мы верым, што наша малітва яднае вернікаў розных хрысціянскіх канфесіяў, яднае беларусаў як народ перад Богам, і абараняе нашу краіну ў цяжкі час, – кажа каардынатар Няспыннай малітвы Вольга Севярынец.

Звычайна на гадавіну Няспыннай вернікі збіраюцца ў Менску на супольную малітву. Гэтым разам, аднак, у абставінах пандэміі вырашана заставацца дома.
– Сёння Беларусі, пад пагрозай пандэміі, дыктатуры і імперыі, асабліва патрэбная малітоўная падтрымка. Няхай у кожную гадзіну моляцца двое ці трое – тады, паводле Слова Божага, і Ён будзе сярод нас, – сцвярджаюць арганізатары Няспыннай малітвы.
Хто гатовы стаць у праломе за Беларусь – пішыце каардын
атарам у сацыяльных сетках ці на пошту.
Жыве Беларусь – з Богам!

Болей навін