У Мінску прайшла канферэнцыя, на якой абмеркавалі праект рэформы сістэмы адукацыі

23 кастрычніка 2019 12:42  |  Грамадства

19-22 кастрычніка ў Мінску прайшла канферэнцыя, на якой абмеркавалі праект рэформы сістэмы адукацыі, распрацаваны экспертамі БХД.

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел эксперты, моладзевыя лідэры і кіраўніцтва БХД і правацэнтрысцкай кааліцыі.

Удзельнікі канферэнцыі далі старт кампаніі “За рэформу сістэмы адукацыі”.

Кампанія выступае за адстаўку Міністра адукацыі Беларусі І. В. Карпенкі  і рэфармаванне сістэмы адукацыі, каб забяспечыць як разнастайнасць яе формаў, гэтак і эфектыўнасць навучання.

Асноўныя патрабаванні кампаніі:

– Заробкі настаўнікаў павінны быць на 5-10% вышэй за сярэдні зарабок у краіне.

– Настаўнікі павінны займацца толькі непасрэднымі абавязкамі і не павінны выконваць іншыя віды дзейнасці, якія іх прымушаюць рабіць чыноўнікі.

– Неабходна пашырыць у сістэме сярэдняй адукацыі профільныя сярэднія навучальныя ўстановы і класы з паглыбленым вывучэннем пэўных прадметаў.

– Неабходна пашырыць вывучэнне ў сярэдняй школе беларускай мовы, гісторыі і літаратуры, каб да 2025 года доля беларускамоўнай адукацыі ў дзіцячых садках складала 50%, школах, гімназіях, ліцэях, сярэдне-спецыяльных установах – 45%, вышэйшых навучальных установах – 25%.

– Неабходна ўвесці надбаўкі да заробкаў тых выкладчыкаў, якія чытаюць свае прадметы па-беларуску.

– Неабходна ўвесці абавязковы факультатыў “рэлігійная адукацыя”, выкладчыкамі якога стануць прадстаўнікі адпаведнай рэлігійнай канфесіі Беларусі. Наведваць прадмет вучні будуць па заяве бацькоў. Бацькі таксама змогуць абраць для свайго дзіцяці замест гэтага вывучэнне прадмета “этыка”.

– ВНУ павінны самастойна абіраць свае органы кіравання і падбіраць кадры, ажыццяўляць вучэбную, навуковую і гаспадарча-фінансавую дзейнасць і г.д. Неабходна развіваць студэнцкае самакіраванне, акадэмічныя свабоды.

– Дзяржаўная пачатковая і сярэдняя адукацыя павінны заставацца бясплатнымі, таксама бясплатнай павінна быць часткова і вышэйшая адукацыя.

–  Неабходна ўвесці ўмовы фармавання развітай сістэмы грантаў на навучанне і спецыяльных стыпендый для адораных і паспяховых студэнтаў.

– Зрабіць умовы для развіцця прыватнай і хатняй пачатковай і сярэдняй адукацыі пры належным дзяржаўным кантролі за працэсам і вынікамі сямейнага адукацыі.

 

Пачаты збор подпісаў у падтрымку прапаноў БХД. https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLScX2t0g4IyRmLKNiXJnVV17Htea_R5tBS6waMMWbLKq3tIbsA/viewform




Болей навін