«Права выбару» лічыць удзел прафсаюзаў у фармаванні выбарчых камісіі незаконным

29 мая 2020 12:48  |  Галоўныя навіны

«Права выбару» лічыць удзел прафсаюзаў у фармаванні выбарчых камісіі незаконным

 

Адпаведную скаргу 29 траўня падаў у ЦВК каардынатар кампаніі «Права выбару» Віталь Рымашэўскі.

«Праўладныя прафсаюзы даўно сталі адным з асноўных пастаўшчыкоў сваіх членаў для фармавання выбарчых камісій, – адзначыў Віталь Рымашэўскі. – У той жа час, яны не ўваходзяць у пералік арганізацый, якім законам дазволена ўдзельнічаць у фармаванні камісій. Улады не памятаюць зместуласных законаў і не выконваюць іх. Мы накіравалі скаргу ў ЦВК і раім прафсаюзам заняцца сваімі прамымі абавязкамі – абаронай інтарэсаў сваіх сябраў, чым яны на самой справе даўно не займаюцца. Ні Дэкрэт «аб дармаедах», ні павышэнне пенсійнага веку, ні прыняцце іншых законаў, якія пагаршаюць становішча працаўнікоў і парушаюць іх правы – нішто не прымусіла іх узняць свой голас у абарону правоў сваіх сябраў. Наадварот, яны цалкам падтрымліваюць рэжым. Падчас выбарчых кампаній выяўляецца сапраўднае прызначэнне гэтых арганізацый.

Кампанія “Права выбару» заяўляе, што ўсе арганізацыі, якія кожны раз масава падаюць сваіх сябраў для ўключэння ў выбарчыя камісіі, нясуць адказнасць за тыя парушэнні Выбарчага кодэксу і фальсіфікацыі, якія здзяйсняюцца камісіямі падчас выбарчай кампаніі. У 2020 годзе кампанія «Права выбару» будзе фіксаваць удзел прадстаўнікоў такіх арганізацый, якія ўключаныя ў склад камісіі. Мы прыкладзем усе намаганні, каб гэтыя арганізацыі панеслі адказнасць за парушэнне закону нароўні з выканаўчай уладай», – падкрэсліў каардынатар кампаніі«Права выбару».

Болей навін