Вольга Кавалькова правяла пікеты ў Бабруйску і Жлобіне
Сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Вольга Кавалькова 6 чэрвеня зладзіла перадвыбарныя пікеты ў Бабруйску і Жлобіне.
“Мы паўсюль назіраем жаданне людзей пакідаць подпісы за альтэрнатыўных прэтэндэнтаў. Але для таго, каб выбары прайшлі сапраўды адкрыта, людзям неабходна вылучацца ў сябры ўчастковых камісій, ісці ў назіральнікі.
Асноўныя пытанні, якія задавалі бабруйчане – пра сацыяльныя і пенсійныя рэформы, сацыяльныя гарантыі для сем’яў. Многіх хвалюе беспрацоўе, стаўленне да Расіі, да беларускай мовы”, – адзначыла Вольга Кавалькова.