Вольга Кавалькова на пікеце ў Жлобіне: Беларусь больш не хоча Лукашэнкі (відэа)
Сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Вольга Кавалькова 6 чэрвеня правяла перадвыбарны пікет у Жлобіне. На пікеце яна раскрытыкавала рэпрэсіі і правакацыі ўладаў, распавяла, чаму злуецца Лукашэнка, і пра стомленасць народу.
“Беларусь і беларусы заслугоюваць абсалютна іншага стаўлення да сябе. Улада да іх сёння ставіцца спінай”, – адзначыла яна.