У Менску людзі ў цывільным каля дому затрымалі Севярынца

07 чэрвеня 2020 17:34  |  Галоўныя навіны

У Менску людзі ў цывільным каля дому затрымалі Севярынца

 

Каля дому 7 чэрвеня невядомыя затрымалі сустаршыню Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Паўла Севярынца.

Палітык удзельнічаў у перадвыбарчых пікетах каля Камароўскага рынку, пасля чаго скіраваўся дадому. Па дарозе яго суправаджалі каля 20-і актывістаў і журналістаў, распавяла жонка Паўла Севярынца Вольга.

«Ужо на падыходзе дадому раптоўна пад’ехаў срэбны бус. Гвалтоўна неяк – я ніколі такога не бачыла – яго запіхнулі ў машыну. Разам з ім яшчэ пару чалавек. Але людзі вельмі доўга – дзесьці хвілін 10, трымалі бус, выцягвалі іх, віслі на машыне, не давалі праехаць», – адзначыла Вольга Севярынец.

Паводле яе, супрацьстаяць затрыманням спрабавалі таксама жыхары суседніх дамоў.

На сустаршыні БХД «вісіць» яшчэ неадбытых 30 содняў адміністрацыйнага арышту за ўдзел у пратэстах супраць інтэграцыі з Расеяй у снежні 2019 года. Таксама Вольга Севярынец мяркуе, што яму могуць прысудзіць содні за перадвыбарны пікет у Віцебску 31 траўня, бо на яго ўдзельнікаў складаюць пратаколы.

МГ belsat.eu

Болей навін