Віталя Рымашэўскага выклікаюць у міліцыю за мітынг, у якім ён не ўдзельнічаў

12 чэрвеня 2020 15:37  |  Галоўныя навіны

 

Віталя Рымашэўскага выклікаюць у міліцыю за мітынг, у якім ён не ўдзельнічаў

 

 

Віталя Рымашэўскага выклікаюць 15 чэрвеня ў РУУС Заводскага раёна Мінска за пікет 7 чэрвеня нібыта за несанкцыянаванае мерапрыемства, хоць ён быў на легальным пікеце і не ўдзельнічаў у мітынгу.

Віталь Рымашэўскі прабыў на пікеце роўна гадзіну і за гэты час размаўляў з падпісантамі, збіраў подпісы ў падтрымку Вольгі Кавальковай і вёў стрым, чаму ёсць шматлікія сведкі.

“Я лічу, што гэта проста палітычны заказ з-за маёй дзейнасці. Я з’яўляюся адным з кіраўнікоў ініцыятыўнай групы прэтэндэнта ў кандыдаты Вольгі Кавалькова. 7 чэрвеня я не ўдзельнічаў у мітынгу, бо быў заняты на іншых пікетах. Прыехаў на Камароўку толькі на 1 гадзіну пасля таго, як мітынг ўжо даўно сышоў далёка ад пікету Вольгі Кавальковай», – сказаў ён.

На яго думку, ва ўладаў «ёсць спіс і яны па спісе выклікаюць людзей, якіх трэба пасадзіць».

«Я з’яўляюся нацыянальным каардынатарам кампаніі назірання«Права выбару», куды ўваходзяць прафсаюзы, палітычныя партыі, грамадскія арганізацыі. Думаю, гэта адна з прычынаў. У нашай краіне зараз узбуджаюцца крымінальныя справы нават супраць сябраў ініцыятыўных груп. Ідзе ціск на Бабарыку, Ціханоўскі сядзіць у турме. Гэта беспрэцэдэнтная парушэнне выбарчых правоў. Беларускім уладам варта неадкладна спыніцца, калі яны не хочуць ўкінуць нашу краіну ў эканамічны і сацыяльны калапс», – заявіў ён.

Болей навін