На Паўла Севярынца ў зняволенні склалі 2 новыя пратаколы

15 чэрвеня 2020 13:42  |  Галоўныя навіны

На Паўла Севярынца ў зняволенні склалі 2 новыя пратаколы

 

Чалавек, які сядзеў разам з затрыманым 7 чэрвеня сустаршынёй БХД Паўлам Севярынцам, паведаміў звесткі пра становішча арыштаванага палітыка.

Паводле яго, у Паўла забралі ўсе асабістыя рэчы – ежу, лекі, нават зубную шчотку. Яго самога за тыдзень адсідкі 2 разы адпраўлялі ў КПЗ.

За гэты час на яго склалі 2 новыя пратаколы і абодва разы далі па 15 сутак.

Цяпер Павал вымушаны будзе знаходзіцца за кратамі прынамсі 75 сутак.

Беларускія хрысціянскія дэмакратыі расцэньваюць умовы, што свораныя для Паўла Севярынца, як катаванні. БХД патрабуе яго неадкладнага вызвалення.

Болей навін