У цэнтры Філадэльфіі прайшла акцыя салідарнасці з Беларуссю (фота)
У нядзелю 28 чэрвеня прайшлa акцыя салідарнасці беларусаў Амерыкі. Мерапрыемства прайшло ў «LOVE PARK» у цэнтры Філадэльфіі, ЗША.
Людзі сабраліся, каб падтрымаць арыштаваных і затрыманых у Беларусі.
“Беларусам, якія жывуць ў Амерыцы, важна выказаць сваю салідарнасць і падтрымку ўсім палітычным зняволеным, а таксама людзям, якія цяпер мітынгуюць супраць іх зняволення. Дзякуй ўсім хто быў сёння з намі! Верым, можам, пераможам! Жыве Беларусь!” – заявілі арганізатары.