Станьце незалежным назіральнікам!

27 ліпеня 2020 17:38  |  Галоўныя навіны

 

Станьце незалежным назіральнікам!

 

У нашай краіне важна не як галасуюць, але і тое, як лічаць галасы.

Ці будуць галасы падлічаны правільна? Ці пройдуць выбары сумленна і справядліва? Гэта залежыць ад кожнага з нас. Стаць незалежным назіральнікам і пракантраляваць выбары можа ЛЮБЫ ГРАМАДЗЯНІН Рэспублікі Беларусь, які дасягнуў 18 год.

Мы дапаможам Вам вылучыцца ў назіральнікі, правядзем навучанне, акажам юрыдычную дапамогу.

Як вылучыцца ў назіральнікі?

Для таго, каб быць вылучаным у сябры выбарчай камісіі Вам трэба:

1. Выбраць участковую камісію, дзе Вам зручней назираць.

2. Запоўніць анкету: https://forms.gle/rXghuoPrJPGUTRWz9 альбо звязацца з намі па тэл 80291673435 ці e-mail. (важна, каб звесткі пра парушэнні збіраліся з усёй Беларусі. Таксама пры неабходнасці, мы акажам Вам юрыдычную дапамогу.) 

3. Сабраць не меней за 10 подписаў грамадзян Беларусі, дасягнуўшых 18 год, каторыя прапісаныя/зарэгістраваныя на тэрыторыі участка. Скачаць бланк заявы можна туту: https://pvby.org/sites/default/files/u80/dadatak.pdf

Вы можаце таксама з нашай дапамогай атрымаць накіраванне ад грамадскай арганізацыі.

4. Атрымаць акрэдытацыю ў якасці назіральніка. Дзеля гэтага Вам патрэбны аднесці падпісны аркуш з подпісамі ва ўчастковую камісію, дзе вы будзеце назіраць.

5. Пасля таго, як Вы атрымаеце акрэдытацыю, запоўніце анкету: https://forms.gle/q44D25j3pBB3CKS49

Мы арганізуем навучанне і мы акажам Вам юрыдычную дапамогу.. 

 

Пры зборы подпісаў варта звярнуць увагу:

– падпісанты (хто ставіць подпіс) абавязаны быць зарэгістраваныя на тэрыторыі ўчастка

– Вы таксама можаце быць у ліку падпісантаў, кали маеце прапіску на даддзеным участку

– пры запаўненні прозвішча, імя і імя па бацьку падпісанта пісаць без скарачэнняў

– адзін чалавек мае права падпісацца за вылучэнне ў камісію толькі адзін раз

– абавязкова зрабіце сабе копію заявы з подпісамі.

 Даведка па тэлефоне +375291673435

 

Болей навін