Маладыя Хрысціянскія Дэмакраты падтрымліваюць Святлану Ціханоўскую
Маладыя Хрысціянскія Дэмакраты заяўляюць пра сваю падтрымку Святланы Ціханоўскай у якасці кандыдата ў прэзідэнты Беларусі. У сітуацыі з адмовамі ў рэгістрацыі іншым прэтэндэнтам і масавымі рэпрэсіямі ў дачыненні да палітыкаў, актывістаў і ўдзельнікаў акцыяў пратэсту яна застаецца галоўным увасабленнем супрацьстаяння антыканстытуцыйнаму захопу і ўтрыманню ўлады.
Некаторыя актывісты МХД ужо раней далучыліся да каманды Святланы Ціханоўскай. Зараз надышла чарга афіцыйна падтрымаць яе з боку аргкамітэту МХД.
Мы заклікаем таксама іншыя грамадскія і палітычныя сілы Беларусі, дзейных і былых прэтэндэнтаў на пасаду кіраўніка Беларусі, палітыкаў, грамадскіх дзеячоў, актывістаў, лідараў думак і ўсіх іншых беларусаў, якія выступаюць за змены ў нашай краіне, за шанец на развіццё, за перспектыву для нас і нашых дзяцей, падтрымаць Святлану Ціханоўскую як думкаю, гэтак і ўчынкам.
Таксама заклікаем далучыцца да незалежнага назірання.
Вернікаў Беларусі ды іншых краінаў мы просім да малітвы за мірныя і хуткія змены ў Беларусі.