Віталь Рымашэўскі: Апошняе, што засталося ў Лукашэнкі, – гэта паказаць сваю карыснасць Пуціну
Сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі ў інтэрв’ю ўкраінскаму тэлеканалу “УКРАЇНА 24” абмеркаваў:
– новыя звесткі пра пасадку Ryanair,
– затрыманне ў Беларусі расейскіх “вагнераўцаў”,
– мігранцкі крызіс на мяжы Беларусі з краінамі Еўразвязу,
“Аляксандр Лукашэнка – гэта чалавек, загнаны ў кут. Яго больш не падтрымлівае беларускі народ і ніколі не будзе больш падтрымліваць. І ён правакуе. Апошняе, што ў яго засталося, – гэта паказаць сваю карыснасць Уладзіміру Пуціну. І адрасат гэтых правакацыйных заяваў супраць Украіны, пра Крым – Крэмль. Мы павінны гэта выразна разумець. І магчымае любое развіццё сітуацыі”, – заявіў Віталь Рымашэўскі.