“Неадпаведнасць пакарання кажа больш, чым маглі б сказаць адвакаты”. Віталь Рымашэўскі пра прысуд Сяргею Ціханоўскаму
Сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі пра прысуд у справе Сяргея Ціханоўскага:
“Сяргей Ціханоўскі – 18 гадоў узмоцненага рэжыму… Вышэй толькі смяротная кара. За што?! Сяргей некага забіў? Пакалечыў? Якую канкрэтна школу нанеслі дзеянні Ціханоўскага?
У Беларусі за жорсткія забойствы даюць меншы тэрмін…
Неадпаведнасць пакарання кажа больш, чым маглі б сказаць адвакаты.
Памкненне народу да свабоды не спыніць ні катаваннямі, ні кратамі. Людзі будуць прагнць Свабоды да тых часоў, пакуль яны застаюцца людзьмі.
Свабоду Ціханоўскаму! Свабоду Паўлу Севярынцу! Свабоду палітвязням і шматпакутнаму беларускаму народу!”