МХД дзякуе Святлане Ціханоўскай, Міністэрству адукацыі Чэхіі, усім актывістам, хто спрычыніўся да абароны інтарэсаў беларусаў
Маладыя Хрысціянскія Дэмакраты хочуць падзякаваць лідару дэмакратычнай Беларусі Святлане Ціханоўскай і Міністэрству адукацыі Чэшскай Рэспублікі за ўвагу да інтарэсаў беларускага студэнцтва і грамадзянскай супольнасці, выяўленую ў канкрэтных дзеяннях.
Нагадаем, што цягам бягучага тыдня прайшлі перамовы паміж лідэрам дэмакратычных сіл Беларусі Святланай Ціханоўскай і міністрам адукацыі Чэшскай Рэспублікі Пятром Газдзікам.
Міністэрства адукацыі цалкам падтрымлівае намаганні беларускай грамадзянскай супольнасці і будзе працягваць аказваць падтрымку пераследуемым студэнтам, а таксама навукоўцам з Беларусі, выключаным па палітычных матывах.
Акрамя таго, міністэрства запэўніла беларускі бок, што чэшскія вышэйшыя навучальныя ўстановы прадоўжаць прымаць абітурыентаў з Рэспублікі Беларусь, калі гэта будзе адпавядаць умовам працэдуры прыёму. Студэнты з Рэспублікі Беларусь не могуць быць выключаны з вучобы з прычын іх грамадзянства. Гэтыя меры дазволяць беларускім студэнтам і студэнткам, абітурыентам і абітурыенткам вышэйшых навучальных устаноў Чэхіі адчуваць сябе абароненымi і працягваць навучанне ў Чэхіі для таго, каб з атрыманымі ведамі прыносіць карысць новай Беларусі.
Дасягнутыя дамоўленасці сталі магчымымі дзякуючы працы беларускай дыяспары Чэхіі, у тым ліку, Маладым хрысціянскім дэмакратам.