Закрытыя межы – перспектыва бліжэйшай будучыні?
Сёння рух беларускіх грузавых аўтамабіляў на пагранпераходзе “Кукурыкі” быў спынены. Да гэтага беларускія ўлады ўвялі абмежаванні для польскіх перавозчыкаў.
Раней, з 10 лютага польскі бок закрыў на нявызначаны тэрмін пункт пропуску «Баброўнікі» на мяжы з Беларуссю.
Тое, што мы маем зараз — вынік знешняй і ўнутранай палітыкі беларускіх уладаў. Аднак поўнае закрыццё межаў з ЕС і жалезная заслона — гэта тое, што можа паўплываць на звычайных беларусаў, якія не змогуць з’ехаць ад рэпрэсій.