Прэс-рэліз БХД Да ўвагі незалежных СМІ і беларускай дэмакратычнай супольнасці

12 лютага 2024 12:54  |  БХД Галоўныя навіны Грамадства Навіны Палітыка

Пазіцыя аргкамітэта Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі наконт правакацыі з боку былога сябра аргкамітэта Георгія Дзмітрука.

Паважаныя калегі! Нагадваем аб тым, што з-за парушэнняў рашэнняў аргкамітэта Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі, Георгій Дзмітрук выключаны з яго складу ў траўні 2023 года (https://d15tqxf9xf6xwt.cloudfront.net/15519-belaruskija-hryscijanskija-djemakraty-zaklikajuc-da-adzinstva-i-asudzhajuc-pravakacyi-g-dzmitruka-i-ja-dudkina.html).

У Польшчы існуе свабода сходаў. Таму мы прызнаем права любых людзей засноўваць грамадскае аб’яднанні і праводзіць сходы ў Рэспубліцы Польшча. 9 лютага былы са старшыня БХД Георгі Дзмітрук правёў сход сваёй ініцыятывы. З рэальных верыфікаваных былых сяброў беларускай хрысціянскай дэмакратыі на сходзе прысутнічалі не больш за пяць чалавек. Пры гэтым Георгій Дзмітрук свядома ўводзіць у зман беларускія СМІ, выдаючы дзейнасць сваёй прыватнай ініцыятывы за працу аргкамітэта Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі.
Адзначаем што ніякай колькі ні будзь значнай дзейнасці Георгій Дзмітрук за апошнія больш за 10 гадоў у БХД не праводзіў. Большасць яго актыўнасці за мяжой, пачынаючы з 2020 г., зводзіцца да нападаў на дзейных сябраў БХД, галаслоўных абвінавачанняў і правакацый. Заяўляем, што дзейнасць Георгія Дзмітрука ніяк не звязана з працай аргкамітэта партыі Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі. Ягоныя прыватныя замежныя ініцыятывы не маюць сваіх прадстаўнікоў у Беларусі.

Адзначаем, што нападаючы на іншых сябраў Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі, публічна паклёпнічае на іх, спадар Дзмітрук па-ранейшаму спакойна працягвае весці сямейны бізнэс у Кобрыне, паспяховае вядзенне якога цалкам залежыць ад беларускага рэжыму. Гэты факт дае падставы меркаваць, што правакацыі супраць БХД робяцца Георгіем Дзмітрукам свядома і мэтанакіравана для дыскрэдытацыі БХД як часткі дэмакратычнага руху ў цэлым.

Паведамляем вам, што ў цяперашні час аргкамітэт па стварэнні партыі БХД працягвае сваю працу, якая ўключае сябраў якія працуюць унутры краіны. Працягвае працу моладзевая арганізацыя Маладыя хрысціянскія дэмакратя і іншыя падраздзяленні БХД.

Ёсць афіцыйнае кіраўніцтва партыі, ёсць людзі, якія працуюць у Беларусі і ўдзельнічаюць у сходах і прыняцці рашэнняў. Апошні легітымны сход кіраўніцтва БХД адбыўся 8 лютага 2024 года, пра што былі праінфармаваны беларускія СМІ і інфармацыя была размешчана на афіцыйным сайце аргкамітэта: https://d15tqxf9xf6xwt.cloudfront.net/15647-belaruskija-hryscijanskija-djemakraty-zajavili-ab-farmavanni-svajgo-spisu-na-vybary-kardynacyjnuju-radu-a-taksama-zaklikali-djemakratychnyja-sily-pryjar godze-prynjac-supracdzejanne.html

Працягвае працу афіцыйны сайт:
  https://d15tqxf9xf6xwt.cloudfront.net/
Каардынуе працу аргкамітэта БХД адказнасць сакратар Дзяніс Садоўскі.

Для зваротнай сувязі:
https://d15tqxf9xf6xwt.cloudfront.net/
[email protected]
Тэлеграм: @DSBY7
Адказны сакратар БХД, Дзяніс Садоўскі

Болей навін