Ірландскі святар лічыць, што святкавання Хэлоўіна накліча на яго горад праклён

16 кастрычніка 2009 15:24  |  Свет

Метадысцкі святар Джонатан Кэмпбэл з Лондандэры разгарнуў інтэрнэт-кампанію супраць правядзення ў гэтым ірландскім горадзе Хэлоўіна 31 кастрычніка.

 

Паводле святара, гарадская управа “наклікае праклён на горад” і заахвочвае сатанізм тым, што дазваляе святкаваць так званы Дзень усіх святых, паведамляе “Интерфакс-Религия”.

 

Дж.Кэмпбэл заявіў, што ўдзельнікі традыцыйнага карнавалу з нагоды Хэлоўіна “малююць д’ябла нявінным“, і заклікаў жыхароў горада байкатаваць гэта мерапрыемства.

 

Людзей ўводзяць у зман: яны думаюць, што гэта незлаблівая весялосць, але гэта не так. Мы – супраць гэтага карнавала, таму што непакоімся аб жыхарах Лондандэры – бацьках, дзецях, сем’ях, – сказаў святар.

Болей навін