Дэлегаты ПАРЕ патрабуюць спыніць пераслед святароў і вернікаў у Беларусі
Дэлегаты Парламенскай Асабмлеі Рады Еўропы прынялі заяву на конт парушэнняў свабоды веравызнання ў Беларусі. Гэтая ініцыятыва стала магчыма дзякуючы высілкам фракцыі Каардынацыйнай Рады “Наша справа – Беларускія хрысціянскія дэмактаты”. Прыводзім тэкст дакуманта: “Мы асуджаем нарастаючы наступ Аляксандра Лукашэнкі на рэлігійную свабоду ў Беларусі. З моманту фальшывых выбараў 2020 года ўлады знішчылі незалежнае грамадзянскае жыццё (праваабарончыя арганізацыі, свабодныя СМІ, прафсаюзы і палітычныя партыі) і ў 2024–2025 гадах накіравалі ўдар супраць рэлігійных супольнасцяў.
Рэпрэсіўная сістэма ўжо прывяла да драпежных прысудаў, напрыклад, каталіцкім святарам Андрэю Юхневічу (13 гадоў), Генрыху Акалатовічу (11 гадоў) і праваслаўнаму святару Сяргею Рэзановічу (16 гадоў).
Нядаўнія папраўкі ў «Закон аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях» прымушаюць усе суполкі да 5 ліпеня 2025 года перарэгістравацца на дыскрымінацыйных умовах і прадугледжваюць да двух гадоў пазбаўлення волі за дзейнасць без рэгістрацыі, што азначае магчымую крыміналізацыю хатняй малітвы.
Свабода веравызнання гарантуецца Канстытуцыяй Беларусі, Міжнародным пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах (МПГПП) і больш шырокімі прынцыпамі Савета Еўропы.
Мы таму заклікаем беларускія ўлады:
адмяніць тэрмін перарэгістрацыі ў ліпені 2025 года і артыкул 193.1, які крыміналізуе дзейнасць нерэгістраваных груп;
вызваліць незаконна зняволеных святароў і ўсіх палітвязняў;
вярнуць канфіскаваныя месцы богаслужэння, у прыватнасці Чырвоны касцёл у Мінску, і спыніць умяшанне ў рэлігійную аўтаномію.
Мы таксама заклікаем органы Савета Еўропы і дзяржавы-чальцы маніторыць парушэнні, даручыць Спецыяльнаму пасланніку Еўрапейскага саюза па пытаннях свабоды веравызнання або пераканання правесці расследаванне ў межах міжнародных дамоваў, аказаць прававую і тэхнічную дапамогу ўразлівым супольнасцям і будаваць сеткі салідарнасці, каб беларусы маглі маліцца без страху.
Поўны тэкст заявы Вы можаце паглядзець тут