Віталь Рымашэўскі заявіў аб сваім удзеле ў выбарах у Каардынацыйную раду
Увечары 28 красавіка Віталь Рымашэўскі заявіў у сваім блогу ў Facebook пра свой удзел у выбарах у Каардынацыйную рады ад аб’яднання”Наша Справа“.
Спіс “Наша Справа” ўзначальвае Роза Турарбекава, былая выкладчыца і дацэнт кафедры міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Паводле яго слоў, яны ідуць у Каардынацыйную Раду, каб не дапусціць устанаўлення жалезнай заслоны паміж Беларуссю і Еўрапейскім Звязам.
Зрабіць так, каб беларусы маглі свабодна вандраваць, вучыцца, працаваць і весці бізнес у Еўрапейскім Звязе.
Паводле яго слоў, санкцыі павінны працаваць не супраць беларусаў, а тых, хто адказны за рэпрэсіі і гвалт.
Таксама Віталь Рымашэўскі заклікае падтрымаць гэты спіс, каб зрабіць Еўропу больш адкрытай для беларусаў.