У Мінску правялі ператпус і апячаталі кватэру, ў каторай прапісаны Віталь Рымашэўскі
У Мінску правялі ператпус і апячаталі кватэру, ў каторай прапісаны Віталь Рымашэўскі.
Су-старшыня аргкамітэту БХД так пракаментаваў гэтую падзяю: “Служкі Лукашэнкі выламалі дзьверы і апячаталі кватэру, ў каторай я прапісаны , але каторая мне ніколі не належыла і дзе я не жыву болей за 5 год… Беззаконства, каторае чыняць улады непазбежна паглыне іх саміх.”
Верагодна, напад адбыўся ў сувяўі са справай Каардынацыйнай Рады , наступ беларускіх сілавікоў на сяброў “Кардынацыйнай рады” па сваім маштабе нагадвае падзеі 2021 года. Пачынаючы з 28 лістапада ў краіне прайшло больш за сто вобыскаў па месцы жыхарства і рэгістрацыі яе ўдзельнікаў, была ўзбуджана крымінальная справа.
Пастановы на ператрус у сябраў КС былі выдадзеныя па шасці артыкулах Крымінальнага кодэкса:
здрада дзяржаве (арт. 356 КК);
змова або іншыя дзеянні з мэтай захопу дзяржаўнай улады (арт. 357 КК);
заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь (арт. 361 КК);
стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім (арт. 361-1);
фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці (361-2 КК);
садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці (арт. 361-4 КК).
Тэрмін пакарання па гэтых артыкулах – да 15 год зняволення.