БХД выказвае малітоўную падтрымку Каталіцкаму касцёлу Беларусі
Беларускія хрысціянскія дэмакраты выказваюць малітоўную падтрымку Каталіцкаму касцёлу Беларусі ў сувязі з пагаршэннем стану здароўя арцыбіскупа-эмерыта Тадэвуша Кандрусевіча. Ён заўсёды быў і ёсць верным пастырам, нязменным абаронцам веры і свабоды, чалавекам вялікага духу і любові да свайго народа.
У гэты складаны час мы выказваем сваю салідарнасць і духоўную падтрымку арцыбіскупу Тадэвушу, молімся аб яго здароўі і сілах пераадолець хваробу. Разам з усімі вернікамі далучаемся да малітвы за ягонае выздараўленне, а таксама за здароўе Папы Рымскага Францыска.
Няхай Гасподзь у сваёй міласэрнасці даруе ім сілу, спакой і надзею. Няхай праз заступніцтва Найсвяцейшай Панны Марыі ім будзе дадзена аздараўленне і суцяшэнне.