Віталь Рымашэўскі даў інтэрв’ю Еўрарадыё: пра пераслед вернікаў, міжнародную салідарнасць і каштоўнасныя выклікі
11 чэрвеня адзін з лідэраў Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталь Рымашэўскі даў шырокае інтэрв’ю Еўрарадыё. У ім ён закрануў шэраг вострых і актуальных для беларускай супольнасці тэм, сярод якіх:
– Сістэматычны пераслед вернікаў у Беларусі і чарговыя рэпрэсіі супраць святароў і веруючых;
– Роля Каардынацыйнай Рады і неабходнасць пашырэння міжнароднай салідарнасці ў абарону свабоды веравызнання і сумлення;
– Адказнасць еўрапейскіх лідараў і заклік да дзеянняў, якія выходзяць за межы традыцыйнай “занепакоенасці”;
– БЧБ-сцягі на Прайд-парадах і пазіцыя хрысціянскіх дэмакратаў адносна сімволікі і каштоўнасця
ў;
– Размежаванні ўнутры БХД і гісторыя асобных кейсаў,
– Абмяркаванне справы Анжалікі Мельнікавай.
Выступ Віталя Рымашэўскага стаў яшчэ адным сведчаннем паслядоўнай пазіцыі Беларускай хрысціянскай дэмакратыі ў абароне правоў чалавека, маральных прынцыпаў і грамадзянскіх свабод.
🎧 Запіс інтэрв’ю можна паслухаць тут