«Еўраінтэграцыя — гэта не пра сцяг, а пра жыццё»: на канале БХД выйшаў новы відэаролік пра практычныя перавагі еўрапейскага выбару
На афіцыйным YouTube-канале Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі выйшаў новы відэаролік:
🎥 «Што азначае еўрапейская інтэграцыя на практыцы? Разбяраемся на прыкладзе (частка 1)»
У відэа мы разбіраем, што на самой справе азначае еўрапейская інтэграцыя для беларусаў. Не як палітычны лозунг, а як канкрэтныя змены ў эканоміцы, ахове здароўя, адукацыі, сацыяльнай палітыцы і якасці жыцця.
Мы параўноўваем шлях Беларусі і Польшчы за апошнія 30 гадоў:
Польшча абрала еўраінтэграцыю і павялічыла ВУП у 3 разы,
заробкі выраслі з €300 да €1400–1500,
сотні мільярдаў інвестыцый пайшлі ў інфраструктуру,
сярэдняя працягласць жыцця — на 6–10 гадоў вышэй, чым у Беларусі.
📊 У відэа вы знойдзеце факты, параўнальныя табліцы і простыя тлумачэнні:
што дае далучэнне да ЕС для грамадзян, прадпрыемстваў і рэгіёнаў;
як працуюць сацыяльныя гарантыі і медыцына ў краінах ЕС;
чаму інвестары ідуць туды, дзе ёсць празрыстыя правілы, справядлівы суд і павага да прыватнай уласнасці.
Мы таксама нагадваем: Беларусь — частка еўрапейскай цывілізацыі.
📜 Нашая гісторыя — гэта ВКЛ, магдэбургскае права, адукацыя ў Кракаве і Падуі.
⚖️ Нашы каштоўнасці — гэта годнасць чалавека, свабода сумлення, роля сям’і і салідарнасць — менавіта яны ляжаць у аснове сучаснага Еўрапейскага Саюза.
Еўраінтэграцыя — гэта вяртанне дадому. Гэта шанец жыць лепш у сябе, а не з’язджаць.
📣 Заклікаем паглядзець гэтае відэа ўсім, каму не абыякава будучыня Беларусі.
Будзем удзячныя за прагляд, лайк, каментар і распаўсюд сярод сяброў і калегаў.
Разам мы можам змяніць Беларусь — і вярнуць яе ў супольнасць свабодных, годных і моцных еўрапейскіх нацый.