💡 Тры новыя канцэпцыі для абмеркавання: моладзь, гендар, еўраінтэграцыя

25 чэрвеня 2025 11:48  |  Абмеркаванне праграмы БХД Бібліятэка

Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя распрацавала і прапануе да шырокага абмеркавання тры абноўленыя канцэпцыі па ключавых напрамках сваёй праграмнай дзейнасці. Гэтыя дакументы з’яўляюцца важным крокам у актуалізацыі нашай ідэалагічнай платформы і адказам на сучасныя выклікі.

🟢 Моладзевая палітыка хрысціянскіх дэмакратаў — канцэпцыя, якая закранае актуальныя патрэбы беларускай моладзі, магчымасці самарэалізацыі, адукацыі, удзелу ў грамадскім жыцці і абароны правоў.
🔗 Праграмны варыянт №1
🔗 Альтэрнатыўны варыянт №2

🟣 Гендарная палітыка хрысціянскай дэмакратыі — канцэпцыя, якая спалучае павагу да годнасці асобы, прынцыпы роўнасці магчымасцей і ролю сям’і як асновы грамадства.
🔗 Прагледзець дакумент

🔵 Еўрапейская інтэграцыя Беларусі — канцэпцыя, якая тлумачыць каштоўнасны і палітычны выбар на карысць Еўропы, развіцця, бяспекі і чалавечай годнасці.
🔗 Прагледзець дакумент

Мы заклікаем усіх сябраў партыі, прыхільнікаў і экспертаў азнаёміцца з гэтымі канцэпцыямі і дасылаць свае прапановы, заўвагі і рэкамендацыі. Нам важна зрабіць гэтыя дакументы максімальна сучаснымі, глыбокімі і прыдатнымі да рэальнай палітычнай сітуацыі.

✉ Пішыце вашыя прапановы на партыйны e-mail: [email protected]

Болей навін