🚨 Інстаграм-старонку Віталя Рымашэўскага прызналі «экстрэмісцкай»

16 верасня 2025 16:30  |  БХД,  Галоўныя навіны,  Грамадства,  Навіны,  Палітыка

11 верасня 2025 года суд Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці ўнёс у спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» старонку сустаршыні БХД
Віталя Рымашэўскага.

Віталь Рымашэўскі — палітык, грамадскі дзеяч і адзін з лідараў Беларускай хрысціянскай дэмакратыі. Ён актыўна падымае тэмы пераследу вернікаў, свабоды сумлення і рэлігіі ў Беларусі.

Гэта рашэнне — чарговы крок у сістэматычнай кампаніі рэжыму супраць незалежных палітыкаў і людзей веры.

Болей навін